RU BY
Версія для людзей са слабым зрокам

Пра нас


Славутая мінуўшчына

Гісторыя нашай арганізацыі пачалася больш за 60 гадоў таму, калі 5 студзеня 1962 года загадам Міністэрства будаўніцтва БССР для выканання работ па будаўніцтве прамысловых прадпрыемстваў і аб'ектаў жылля, сацкультбыту быў утвораны Будаўнічы трэст №21.
4 сакавіка 1962 года на базе трэста з мэтамі забеспячэння аб'ектаў, што будуюцца, будаўнічымі матэрыяламі ўтворана кантора забеспячэння, якая 4 сакавіка 1965 года перайменавана ва Упраўленне вытворча-тэхналагічнай камплектацыі (УПТК).
У 1977 годзе ва эксплуатацыю ўведзены жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак, разлічаны на пражыванне 256 чалавек.
1 лістапада 1989 года на базе будаўнічага ўчастка ПМК-165 трэста створана Будаўнічае ўпраўленне №278.
20 сакавіка 1974 года на базе «Упраўлення механізацыі і спецработ – 87» арганізавана Упраўленне механізацыі №87 (УМ-87).
14 сакавіка 2000 года з мэтамі забеспячэння выканання ўсё большых і большых аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ у рэгіёне створана генпадраднае будаўнічае ўпраўленне №272 (СУ-272).

У 2004 годзе трэст пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства на падставе загаду Мінскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці ад 30.12.2004 №34 і зарэгістраваны рашэннем Мінскага аблвыканкама ад 31 сакавіка 2005 года № 267 у адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў №600126616.

1 сакавіка 2023 года зліццём наступных філіялаў – «Будаўнічага механізаванага ўпраўлення №272», «Будаўнічага ўпраўлення №278» і «Упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі» – трэст рэарганізаваны ў адзіную структуру.

Больш чым за 60 гадоў дзейнасці трэстам пабудаваны значныя для Рэспублікі Беларусь аб'екты: ААТ «БелАЗ», ААТ «БАТЭ», завод «Аўтагідраўзмацняльнік», ААТ «Барысаўскі мясакамбінат», ААТ «Экран», ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў», завод «Зеніт» у г. Вілейка, завод «Поліміз», ААТ «Світанак» у г. Жодзіна. Мноства аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння ў Мінскай вобласці і па-за яе межамі, такія, як: саўгас-камбінат «Барысаўскі», птушкафабрыкі ў саўгасах «Вяляцічы» і «Гвардыя», «Будаўніцтва свінакомплекса ў а/г Лошніца» і шмат якія іншыя. Будаўнічы трэст № 21 выконваў функцыі генеральнага падрадчыка пры будаўніцтве аб'ектаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы Рэспублікі Беларусь па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны ААТ «Барысаўдрэў».

ААТ «Будаўнічы трэст №21» плённа супрацоўнічаў з замежнымі фірмамі па будаўніцтве аб'ектаў у Расійскай Федэрацыі ў гарадах Цвер, Ельня і іншых, выконваў будаўніча-мантажныя работы ў Арменіі ў экстрэмальных умовах пасля землятрусу. Трэстам паводле праграмы «Ліквідацыя наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС» ажыццяўлялася будаўніцтва жылля ў раёнах Гомельскай і Мінскай абласцей.

Плённая сучаснасць

З моманту свайго заснавання па цяперашні час Будаўнічы трэст №21 значна пашырыў наменклатуру сваёй дзейнасці: ад выканання будаўніча-мантажных работ да вырабу шырокага асартыменту прамысловай прадукцыі. Трэст мае ўчастак пагруза-разгрузачных работ з уласнай чыгуначнай веткай, на якую паступаюць вагоны з будаўнічымі матэрыяламі, участак па гатаванні растворабетонных сумясей, цэхі дрэваапрацоўкі і металаканструкцый, мае ўласны парк землекапальнай, транспартнай, транспартна-падымальнай і іншай тэхнікі. Таксама ў яго ведамстве знаходзяцца жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак (інтэрнат) і летні аздараўленчы лагер «Будаўнік».

Будаўнічы трэст №21 актыўна супрацоўнічае з Барысаўскім дзяржаўным каледжам, які падрыхтоўвае кадры для будаўнічай галіны, выкарыстоўвае шматгадовы досвед па замацоўванні маладых спецыялістаў, а таксама навучанні работнікаў у вышэйшых вучэбных установах без адрыву ад вытворчасці.

Трэст інтэнсіўна развіваецца і ўмацоўвае свае пазіцыі. Зараз ААТ «Будаўнічы трэст №21» – шматпрофільная арганізацыя Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, здольная выконваць розныя віды будаўніча-мантажных работ і якая мае магутную вытворчую базу.
ААТ «Будаўнічы трэст №21» выконвае функцыі генеральнага падрадчыка і будуе аб'екты любога прызначэння «пад ключ».

З 1 снежня 2010 года ў трэсце ўкаранёна сістэма кіравання аховай працы. Сертыфікат адпаведнасці, выдадзены органам па сертыфікацыі сістэм менеджменту, сведчыць, што сістэма менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці будаўніцтва будынкаў, збудаванняў, аб'ектаў прамысловага і грамадзянскага прызначэння адпавядае патрабаванням СТБ ISO 45001-2020.


У 2014 годзе Будаўнічы трэст №21 заняў 6-е месца сярод прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь па агульнадзяржаўным статыстычным ранжыраванні ТОП-100 (золата), у тым самым годзе трэст стаў пераможцам спаборніцтваў сярод арганізацый Барысаўскага раёна і па выніках працы за 2013-2014 гг. занесены на Дошку гонару Барысаўскага раёна.

І, несумненна, светлая будучыня

За гады працы трэста ў будаўнічым комплексе назапашаны сур'ёзны досвед будавання аб'ектаў самага разнастайнага прызначэння. Кваліфікаваныя кадры, высокая якасць работ, прымяненне новых будаўнічых тэхналогій, высокая арганізацыя працы — аснова поспеху нашага калектыва і здольнасці ажыццяўляць самыя смелыя праектныя рашэнні.

Мы заўсёды гатовыя да супрацоўніцтва!